Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Як і ў Беларусі

Міраслаў ГРЫКА

Нядаўна я меў магчымасць кожны дзень быць з палякамі, якія жывуць у далёкіх ад Падляшша рэгіёнах краіны. З Мазовіі, Ніжняй Сілезіі, са Шчэцінскага ваяводства... У большасці гэтыя людзі былі сур’ёзна хворыя, асуджаныя на доўгае знаходжанне ў рэабілітацыйным шпіталі, так што таксама знуджаныя і хацелася ім пагаварыць. Пераважна былі гэта людзі немаладыя (хоць і не хапала сярод іх маладых, 2530гадовых), з прафесійнай адукацыяй: будаўнікі, кіроўцы, механікі. Але сярод пацыентаў былі таксама недавучаны магістраптэкар, пенсіянерархітэктар, прафесар універсітэта, дзяржаўны служачы сярэдняга звяна, журналіст і мастак. І ў жывой памяці медыцынскага персаналу захавалася постаць вядомага сатырыка Яна Петшака, які разам з іншымі, апрануты ў спартовы касцюм і красоўкі, быў прымушаны адзін заезд ці два перада мной выконваць розныя недарэчныя падскокі. З цікаўнасцю я спытаўся ва ўсіх іх пра Беларусь — што яны ведаюць пра яе? Як яны ўспрымаюць беларусаў? Ці ў іх ёсць веды пра тое, што Беласточчына, як неад’емная частка Польшчы, таксама з’яўляецца домам для значнай колькасці людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе з беларускай культурай і нацыянальнасцю? Вось як я ставіў пытанне: Białostocczyzna — Ojczyzna. Да майго здзіўлення, нікога гэта не хвалявала. Я жыхар Варшавы! — хтосьці заявіў у самым пачатку. А я Сілезскага, са Шчэціна і г.д. Палякамі, аб’яднанымі ў сваёй заядлай польскасці, станавіліся яны толькі тады, калі з’яўлялася габрэйскае пытанне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF