Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Купляйце казу

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь імгненна абляцела новая вестка, на гэты раз радасная. Аказваецца, Савет Міністраў прыняў пастанову, якая скасоўвае ненавіснае ўсімі жыхарамі сінявокай рашэнне ўрада аб нібыта рэгуляванні вывазу паліва за мяжу. У рэальнасці ж тое рашэнне папросту ўскладняла выезд за мяжу грамадзян Беларусі. Калі чалавек надумваўся на сваім аўтамабілі выехаць з радзімы часцей чым раз у восем дзён, яму трэба было выцерпець шэраг нязручнасцей на мяжы. Тлумачылася гэта тым, што несумленныя кантрабандысты забагата вывозяць за мяжу паліва і гэты працэс трэба нейкім чынам „усумленніць”.

А вось чаму яго трэба ўнармалізаваць, ніхто толкам растлумачыць не мог. Відаць, самі не ведалі. Паліва ў нас хоць было і таннейшае чым у суседзяў, але ніколі не было датацыйным таварам. Гэта значыць, што з яго продажу краіна ўвесь час мела пэўны прыбытак. Ну і не трэба мець вышэйшай эканамічнай адукацыі, каб уцяміць, што калі нейкі там продаж хоць чагонебудзь дае хоць якінебудзь прыбытак, то трэба старацца гэтага тавару прадаць як мага больш, пакуль бяруць. І нават салярка не выключэнне ў гэтай эканамічнай аксіёме.

Што ж змянілася цяпер? Паліва ў нас паранейшаму таннейшае. Чаму ж зараз яго вывозіць стала можна? Версія, што ў нас саляркі стала так шмат, што няма куды дзяваць, выглядае недарэчнай. Уборачная, так званая бітва за ўраджай, на носе. Сваёй нафты так і не знайшлі, бо хіба што не шукалі, а рускія не спяшаюцца з вялікім павелічэннем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF