Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Вярнуўся маршрут 37!

Міра ЛУКША

Рэактывацыя цягніка на маршруце № 37 была марай не толькі Андрэя Каспяровіча, аднаго з найбольш актыўных жыхароў вёскі Саколе Міхалоўскай гміны. Чыгуначная лінія, якая спалучае станцыю Беласток са станцыяй ЗубкіБеластоцкія была адкрыта ў 1886 годзе. 2 красавіка 2000 г. па гэтым маршруце праехаў быў апошні цягнік...

— А вось я ўпёрся! Цярпліва верыў, што наступіць усё ж такі дзень. І наш цягнік зноў рушыць! Удалося! — цешыўся спадар Андрэй, актыўны член Таварыства сяброў Саколя, аўтар дзвюх кніг пра роднае старонне. — Нядаўна мы самі ўпарадкавалі талакой наваколе станцыі ў Саколі на чыгуначным маршруце № 37, з вялікім энтузіязмам і надзеяй, што вернецца нам доступ да свету. Унутры пашкоджанага будынка віднела адно дошчачка з надпісам «Пачакальныя». На лесвіцы было поўна бітага шкла. На даху — парослы мохам шыфер. Але ж пайшоў наш поезд!

Цягнік пайшоў у Валілы 2 ліпеня; рушыў з зачыненага вакзала БеластокФабрычны. А потым спыняўся ў Кур’янах, Заязерцах, Жэдні і Саколі.Так будзе кожны ўікэнд, даўжэй чым да 25 верасня як планавалася.

Андрэй Каспяровіч трыццаць пяць гадоў даязджаў быў у школу, а затым на працу ў Беластоку. На гэтым цягніку штодня ездзілі натоўпы пасажыраў, ледзь зачыніш дзверы вагона. Так было да 2 красавіка 2000 года, калі наступіў крах. Дзяржаўная чыгунка адмяніла 37кіламетровы маршрут. Стаў ёй нявыгадным.

З тым апошнім цягніком развітваліся ўрачыста. На пуці выйшлі людзі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF