Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

За мала пра яго гаворыцца!

Ганна КАНДРАЦЮК

Час не выкідае са свайго рэчышча ўсяго, што было і, здавалася б, мінула беспаваротна. Гісторыя вяртання памяці музыканта Яна Тарасевіча найлепшы таму доказ. Яго імя вярнулася да шырэйшай грамадскай свядомасці ў 1999 годзе, калі ў Мінску адбыўся канцэрт пад загалоўкам „Абышоўся без славы”. Заслужаны мастак Беларусі Віктар Скарабагатаў, галоўны прапагандыст музыкі Тарасевіча ў Рэспубліцы Беларусь, развінуў загаловак канцэрта празорлівымі словамі: „Але слава не абыдзецца без яго”.

Словы маэстра спрацавалі ўжо ў 2000 годзе. Мінскі канцэрт, дзякуючы польскай фанаграфічнай фірме, быў запісаны на кампактдыск пад загалоўкам „Chamber and Vocal Works”, які атрымаў найбольш прэстыжную польскую музычную ўзнагароду „Fryderyki”. Узнагарода была назначана за вакальныя творы на дыску, якія выканалі Віктар Скарабагатаў, Таццяна Цыбульская і мужчынскі хор „Славяне”. Здавалася б, пасля такой узнагароды справа забытай памяці кампазітара лавінай зрухнецца ўперад. Аднак, не! Радзімае Падляшша быццам аглухла і зусім не адрэагавала на гэтую навіну. Не дапамагло нават і тое, калі славуты дырыжор Ежы Максімюк напісаў твор „Arbor” на 50годдзе Польскага Радыё Беласток і прысвяціў яго Яну Тарасевічу. Максімюк заявіў, што яго музычны рост і ўсё апошняе — гэта дар атрыманы ад Тарасевіча. Ніхто, аднак, у Беластоку (апрача беларускіх СМІ) не хацеў слухаць пра забытага кампазітара. Уся гісторыя здавалася немагчымай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF