Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Рэч Паспалітая тутэйшых

(лук)

Невыпадкова беларуская асацыяцыя «АББА» на галоўных герояў чарговай гутаркі ў рамках дыскусійнага клуба абралі Кацярыну і Паўла Вінярскіх. У ветраную пятніцу 15 чэрвеня адзначалася дванаццатая гадавіна смерці Яцка Кураня. Героі сустрэчы моцна звязаныя з Паўшэхным універсітэтам імя Яна Юзафа Ліпскага ў Тэрэмісках, якога задумшчыкам быў Яцак Курань. Кацярына і Павел Вінярскія жывуць у Тэрэмісках, дзе на працягу 15 гадоў сумесна працягваюць дзейнасць універсітэта. Задумшчыкамі паўшэхнага ўніверсітэта былі Яцак і Данута Курані. Дзейнасць універсітэта змяніла свой характар на працягу многіх гадоў ад нефармальнай адукацыі выключанай моладзі ў пачатку дзейнасці аж да суарганізавання выкладання беларускай мовы ў Белавежы (на заняткі беларускай мовы ходзяць іх дзеці), да тэатра ў клуні і віртуальнага музея габрэяў у Белавежы ў апошнія гады. Госці расказалі пра сваю працу, пра нялёгкае рашэнне пасяліцца ў Белавежскай пушчы, аб сваіх аўтарытэтах, пра тое, як адчуваюць сябе як тутэйшыя і чужыя ў Белавежжы, аб сваім актыўным удзеле ў культурным, палітычным і грамадскім жыцці рэгіёна.

— Тэрэміскі для нашай асацыяцыі бацькоў дзяцей, вывучаючых беларускую мову і моладзі — незвычайнае месца. Тут узнікла шмат ідэй, праводзіліся летнія этнаграфічныя семінары, рабочыя сустрэчы «Падляшскіх хронік», вучні неаднаразова прымалі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных універсітэтам. Кацярына і Павел Вінярскія, а таксама неацэнная Данута Курань (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF