Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Крынскае праваслаўнакаталіцкае неба

Іаанна ЧАБАН

— Ніколі свайго не саромейся. Як цябе пахрысцілі, так і хрысціся, такой памірай, — павучае мяне васьмідзесяцігадовая Станіслава з Крынак. Гэтыя словы выклікаюць прыемнае здзіўленне, захапляюць цвёрдасцю думкі іх аўтаркі, шчырым прызнаннем паўнацэннасці іншых рэлігій. Рэдкая з’ява, тым больш сярод прадстаўнікоў пануючай рэлігіі. Каталічка ад нараджэння. Муж — таксама каталік, як і шасцёра дзяцей і яшчэ больш унукаў. Хутка памёр — свяці Пане над яго душой — пакінуўшы яшчэ маленькіх чатырох хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Пасля яго смерці сваталіся разумнай і прыгожай Стасі ўсякага роду кавалеры:

— Ты ж сама не зможаш жыць, — казалі.

— Я не сама, — адказвала. — Глянь, колькі нас тут. Хапае сваёй бруднай бялізны, каб яшчэ вашай займацца.

Цяпер Стася сама сабе пані. Дзе хоча, туды і пойдзе, калі захоча, вернецца ва ўжо ціхую, спакойную хату. У кожнага з дзяцей свая сям’я, панадворак, аўтамабіль. Адзін — найбяднейшы — жыве ў блёку. На сынавыя кепскага слова не скажа. Пра мужыкоў дбаюць, працавітыя і пра Стасю не забываюць. Усе, без выключэння, надта ўдалыя. А якія ж у яе ўнукі! Двух нават пабеларуску спявае — не сароміцца.

Яе родная маці — Зоя — напрыканцы жыцця вельмі прасіла заўсёды ставіць свечкі ў царкве пад іконай Крынскай Божай Маці. Загад зусім няпросты ў выкананні. Звычайна каталікі не ходзяць у царкву, а звычайна праваслаўная нага не пераступае парога каталіцкага касцёла. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF