Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Збудавалі па волі большасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Блукаючы па лабірынтах часу і прасторы ды закавулках нашай публічнай камунікацыі можна апынуцца ў цалкам нечаканым месцы. Вось так і мне трэба было з’явіцца ў Рыгораўцы ў апошнюю нядзельку мая а палове чацвёртай пасля поўдня. А ў нядзельку публічны транспарт помніць пра запаветны дзень суботні і працуе вельмі памяркоўна. Таму трэба мне было выбрацца ўжо ранічкай і неяк той багаты час запоўніць прасторай. Такім вось чынам трапіў я ў Елянку з думкай пра маршрут у Сухавольцы і адтуль далей...

Злез я ў Елянцы з аўтобуса крыху разгублена, бо з часу майго там апошняга знаходжання тапаграфія вёскі карэнна памянялася. З’явілася там цалкам новая дарога, якая перанесла вонкавы рух па шашы між Гайнаўкай і Кляшчэлямі навонкі вёскі. Трэба было мне знайсці дарогу ў напрамку згаданых Сухавольцаў. А народная ж пагаворка падказвае, што не толькі ў Сухавольцы, але нават у Кіеў, найбольш надзейным правадніком з’яўляецца язык.

Пашанцавала мне, бо на апусцелую цяпер елянскую вуліцу адкрываў браму пажылы чалавек ад мураванкі з салтысоўскай шыльдай. Спытаў я не толькі пра патрэбную мне дарогу, але і пацікавіўся, можа ведае ён, ці ў той дзень не адбываецца служба ў сухавольскай царкоўцы. Пра службу ў Сухавольцах ён не ведаў, але паінфармаваў мяне, што восьвось пачнецца служба ў іх, у Елянцы, на могілках. І запрапанаваў мне, што падвязе туды на машыне.

Але навошта ж мне на машыне, калі елянскія могілкі на канцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF