Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Дзень Святой Тройцы на Мельніцкай зямлі

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Асяродак гісторыі Мельніцкай зямлі стаў месцам, дзе пранікнуў дух Палесся. Якраз там 19 чэрвеня, у дзень Святой Тройцы адкрылася выстава народнага мастака Івана Супрунчыка з Цярэбліч, што ў Берасцейскай вобласці.

— Я вырашыў запрэзентаваць свае скульптуры і рысункі якраз у Мельніку, каб паказаць набліжанасць характару беларускіх народных абрадаў ды наогул традыцый Палесся і Беласточчыны, — кажа мастак. — Аналагічныя для Беласточчыны і беларускага Палесся абрады тычацца трох этапаў у жыцці чалавека: нараджэння, вяселля і смерці. Важнымі элементамі абрадаў, якія з’яўляюцца нашай супольнай спадчынай, ёсць хлеб, агонь і вада — яны прысутнічаюць у жыцці пастаянна. Хаця б на аснове гэтага можна палічыць, што Палессе і Беласточчына — адзін рэгіён, які ў выніку палітычных абставін раздзяліла мяжа. Мы можам яе бурыць, наведваючы адзін аднаго, чаго прыкладам з’яўляецца мая выстава якраз тут — у Мельніку на ўсходнім Падляшшы.

У працах, якія складаюць выставу, акрамя абрадавых можна ўбачыць таксама рэлігійныя матывы. Напрыклад, скульптуры з выявай Ісуса Хрыста, які ўзносіцца ў неба па над апосталамі. На рысунках можна прыкмеціць, між іншым, вясельныя абрады, на якіх паказаныя сем’і маладых, сваты. Важнае месца займае таксама каравай.

Выстава палескага мастака — эфект шматгадовага і плённага супрацоўніцтва Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах з Асяродкам гісторыі Мельніцкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF