Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Беласток у масцы мультыкультуралізму?

(лук)

Трэцяе спатканне з цыкла «Зразумець Беласток», сарганізаванае доктар Данутай Завадскай, доктар Кацярынай Нізёлак і Кацярынай СавіцкайМяжынскай прайшло 30 чэрвеня ва Універсітэцкім культурным цэнтры на кампусе Універсітэта ў Беластоку па вул. Цыялкоўскага. Прадметам абмеркавання быў мультыкультуралізм, і ўдзел у ім, між іншым, прынялі Гражына ХарытанюкМіхей, Артур Канапацкі, Анджэй Садоўскі, Кацярына Сергей, Ежы Шаршуновіч, Моніка Шэўчык, Матэвуш Тымура і Іаанна Зубрыцкая.

Разважанні засяроджваліся на пытаннях, якія краналіся і на папярэдніх сустрэчах з гэтага цыкла, вакол якіх заснавалася гутарка. Здаецца, што ў сферы грамадскага абмеркавання ўсё часцей можна сустрэцца з пазіцыяй, што мультыкультуралізм Беластока з’яўляецца проста прыгожай маскай, якая мае зманліва пакрыць сваю адмову: бяспамяцтва пра габрэяў, спрэчку пра салдат праклятых, акты нецярпімасці ў дачыненні да геяў і лесбіянак, адбой ад траўматычнага вопыту нацыянальных меншасцей, у тым ліку беларускай, прыклады неаб’ектыўнай гістарычнай палітыкі гарадскіх улад, якія аддаюць перавагу традыцыі большасці, польскай і каталіцкай, часткі беластоцкага культурнага і рэлігійнага плавільнага катла, для якой непарушным сімвалам аказаўся лозунг «Бог, Гонар, Айчына». Падобныя здарэнні і дзеянні сапраўды маюць месца, многія з іх выклікаюць трывогу. Але ці гэта доказ існавання ў Беластоку выключна «буклетнага мультыкультуралізму» (тэрмін Кацярыны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF