Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Штогод прападае вёска!

Міхал МІНЦЭВІЧ

Даўней, як расказваюць пажылыя людзі, па вёсках было пуста, бо ўсе іх жыхары ішлі працаваць у поле. Зараз у Арлянскай гміне ў вёсках таксама пуста, і ў полі пуста. І гэта не нейкі сон.

Арлянская гміна займае плошчу ў 170 квадратных кіламетраў. У дваццаці двух салэцтвах, якія ахопліваюць дваццаць пяць мясцовасцей, у канцы мінулага 2015 года пражывала ўжо толькі 2967 асоб, у большасці пажылых людзей, а малалетніх (да 18 гадоў) было 415 душ (годам раней, у 2014 годзе пражывала 3010 асоб, у 1945 годзе гміна налічвала 10 064 асобы, а ў 1988 годзе ў самой Орлі было пад дзве тысячы жыхароў). З 1988 года лік насельніцтва гміны скарачаецца кожны год прыблізна на сто чалавек — гэта так, быццам за год прападала адна цяперашняя вёска.

Лік насельніцтва гміны скарачаецца таму, што памірае амаль у дзесяць разоў больш асоб, чым нараджаецца. Можна нават сказаць, што людзі самі «спяшаюць» на той свет. Могільнікі разрастаюцца, напрыклад у Орлі людзі яшчэ пры жыцці займаюць сабе месцы для пахавання або трымаюць гатовыя намагільнікі ў часцях у сваіх уладаннях. Часам даходзіць да сварак, калі нехта паставіць помнік на забраніраваным іншай асобай месцы. Зараз кожны стараецца паставіць намагільнік з апрацаванага каменя, а хто багаты, той стаўляе большы помнік; мода на помнікі са шчэбеню мінула.

Мала асталося маладых людзей, таму і нараджаецца мала дзяцей. Паводле інфармацыі арлянскага загса сёлета (да 17 мая) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF