Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Цэнтр Еўропы — цэнтрам духавой музыкі

Уршуля ШУБЗДА

Духавыя аркестры з Беларусі, Польшчы і Расіі далі незабыўны двухдзённы канцэрт у Сухаволі. Той невялікі гарадок на Падляшшы ўжо 14 раз гасцяваў музыкантаў са шматлікіх краін Еўропы. „Еўрапарад” — гэта свята не толькі тых, якія любяць духавую музыку, але і сам гарадок, які дзякуючы мерапрыемству набыў вядомасць у краіне і па за яе межамі. Як рассакрэціў бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель, у кругах духавых музыкантаў гаворыцца, што на „Еўрапарадзе” трэба проста быць.

Сёлета на фестываль прыехалі музыкі з Беларусі, Расіі ды Польшчы і былі з энтузіязмам прыняты вялікай аўдыторыяй. Кожны год у час „Еўрапарада” можна чакаць новых музычных неспадзяванак. У 2013 годзе ў Сухаволю прыехалі аркестры з Італіі і Украіны. Яны заваявалі сімпатыю гледачоў эфектным маршам вуліцамі мястэчка. Дванаццаты выпуск фестывалю ў 2014 годзе — гэта захапляльнае выступленне гасцей з Літвы, з якой гміна завязала блізкае супрацоўніцтва. Іх спантаннае выступленне надоўга засталося ў памяці публікі. Сёлета фанаты духавой музыкі напэўна запомняць выступленне Духавога аркестра „Гелікон”, які дзейнічае пры Дзіцячай музычнай школе ў Мінску. У іх выкананні можна было пачуць аранжыроўкі песень легендарнага беларускага калектыву „Песняры”, да якога сам дырыжор мае вялікі сентымент.

— Гэтыя кранальныя мелодыі вядомыя ўжо ўсім пакаленням, — сказаў дырыжор Яўген Паддубоцкі. — Дзякуючы таму, што мы цяпер іграем іхнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF