Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Цана восені жыцця

Яўген ВАПА

Падляшскі сезон кулінарных і народных фэстаў у поўным разгары. Здаецца гэта быць для рэгіёна рэальнымі малочнымі рэкамі з кісельнымі берагамі, мае быць тым распазнавальным брэндам ваяводства, за якім стаяць згодным муром нашы ўлады ўсіх узроўняў. Іхняя прамацыйная прапанова для ўсёй Польшчы і свету гучыць так: Падляшша — прырода, яда, святыні і танцы ў неакрэсленай вышыванцы. Таму пасля ўваходу Польшчы ў Еўрасаюз стаўка на турызм як галіну эканомікі ў разуменні падляшскіх улад мела нас зрабіць багатымі і шчаслівымі. Аднак выдадзеныя мільёны еўрасаюзных сродкаў на гэтую справу не далі аж так станоўчых вынікаў.

Падляшскія вёскі адміраюць, маладыя з гарадоў выязджаюць у Польшчу і далей у Еўропу. А запушчаныя ў рух з пятніцы да нядзелі летняй парою, найчасцей за самаўрадавыя грошы, шматлікія фестывалі і фэсты харчавання, танцаў і спеваў, апрача прыбытку для міжнародных напіткавых кампаній, замест спадзяваных грошай у мясцовыя бюджэты прыносяць пахмелле для ўдзельнікаў і арганізатараў. Не значыць гэта, што я поўнасцю супраць такіх мерапрыемстваў. Не, я супраць бяздумнасці і безадказнасці самаўрадавых і ўрадавых структур за лёс і рэальныя патрэбы карэнных жыхароў і выдаванню грошай у космас. Нават у Падляшскім ваяводстве зусім іншыя выклікі і патрэбы пад Ломжай, ВысокімМазавецкам, Сувалкамі, а іншыя ў гайнаўскабельскасакольскай паласе дэмаграфічнага адмірання і гаспадарчай адсталасці. (Пра дэмаграфію ў Арлянскай гміне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF