Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Катоў любіш, або не

Міраслаў ГРЫКА

Я люблю іх, нягледзячы на іх падступныя блохі і раздражняльны характар. Да таго ж, яны маюць каля хвосціка тое, ці іх хтосьці любіць, кахае, паважае, ці не. Гэтыя істоты ва ўсіх адносінах незалежныя і аднолькава абыякавыя да чалавечай любові, як антыпатыі. А таксама — з гомацэнтрычнага пункту гледжання — яны несправядлівыя ў сваіх сімпатыях, як і брыдка капрызных пачуццях. У гэтых адносінах яны неяк падобныя на людзей. Але як быццам. І калі б яны атрымалі права голасу, верагодна ніколі не зрабілі б такіх абсурдных палітычных рашэнняў, як людзі, якія галасуюць паводле свядомай, але зусім незразумелай логікі натоўпу. Таму што каты з’яўляюцца крайнімі індывідуалістамі. І ў кожным выпадку, і ў любы час. А натоўпу баяцца яны проста панічна.

Я не думаю, што нейкі кот прагаласаваў бы за ПіС, хоць старшыня партыі з’яўляецца іх прыхільнікам. Або за ГП. Ані за якуюнебудзь лявіцу або корвініцу. Стаўлю пад заклад маладога пеўніка супраць незаседжанага яйка, што ў сваёй выбарчай акрузе каты масава ставілі б на КОД (Камітэт абароны дэмакратыі) — такі нямілы цяперашняй уладзе. КОД уяўляе сабой сукупнасць інтэрнэтных індывідаў, крыху нагадваючых грамадку марцуючых катоў. Кожны там кажа сваім голасам, кожны ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі. У першых выступах усё зліваецца ў какафонію, але ім вышэйшы рэгістр эмоцый, тым вышэйшы ўзровень асабістай адказнасці і клопату пра Польшчу, тым больш у гэтым харавым вэрхале гармоніі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF