Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

Манеты на многія леты?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Жыць у Беларусі стала намнога весялей. Нарэшце ў дзяржаве з’явіліся манеты. Дагэтуль на ўсёй еўрапейскай прасторы мы заставаліся адзінай краінай, якая не мела звонкай манеты ўвогуле. Дарога да выбітай урэшце манеты заняла больш чым чвэрць стагоддзя. Адскакалі ў нябыт так званыя „зайчыкі”, разам з усялякімі вавёркамі, бабрамі і ласямі. Чарговы раз паставілі крыжыкі на нуліках, гэтым разам ажно на чатырох. І на гэтым нацыя фармальных мільянераў перастала існаваць. Зрабіліся беларусы, як усе еўрапейскія народы, з манетамі, што адцягваюць кішэню. Вяртаецца і прымаўка, праўда не нашая — „капейка рубель беражэ”. Хоць, ці зберажэ яна нешта — вельмі сумнеўна. Дзяржава яшчэ раз ашукае сваіх грамадзян праз лагічнае акругленне цэн. Вядома ў які бок яны акругляцца і хто ад гэтага выйграе, а хто страціць. Напэўна цешацца прадавачкі старэйшага веку ў разнастайных крамах. Не хацелася б пакрыўдзіць усіх прадстаўнікоў такой вечнай як свет прафесіі, але гэта асаблівая каста прафесіяналаў. Тое, як многія з іх выдаюць рэшту — гэта рэдкаснае філіграннае майстэрства і спрыт, якому б пазайздросціў сам Коперфільд. Іх улюбёны „кліент” — чалавек у акулярах. Калі ж выкрываеш такую кабету ў падмане, яна, не міргнуўшы вокам, сама раскажа пра сваю недарэчную памылку, растлумачыць скорамоўкай, чаму яна памылілася і папросіць прабачэння так шчыра і пранікнёна, што табе самому робіцца сорамна і няёмка.

Вяртаюцца і больш аб’ёмістыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF