Ніва № 28 (3139), 10 ліпеня 2016 г.

ХІІ Купалле каля Лянева

Аляксей МАРОЗ

Фэст «Купалінка» быў арганізаваны 25 чэрвеня каля Лянева дванаццаты раз. Вядомы фалькларыст Дарафей Фіёнік са Студзіводскага музея, які супрацоўнічае таксама з Гмінным асяродкам культуры ў Чыжах, гэтую колькасць называе юбілейнай, а супадае яна між іншым з 12 месяцамі ў годзе і з 12 апосталамі ў хрысціянскай традыцыі. Купальская традыцыя выводзіцца з назірання прыроды і паганскіх вераванняў, але зараз прымеркавана яна да хрысціянскага святкавання ў гонар Нараджэння св. Іаана Хрысціцеля, аб чым гаварылася са сцэны падчас «Купалінкі». 25 чэрвеня была вялікая спёка, але пад вечар каля вадаёма на рэчцы Локніцы зрабілася прыемна. Тады сабралася многа людзей, якія прыбылі паслухаць беларускія песні і адпачыць на прыродзе. Аб сямейным характары мерапрыемства сведчыў, між іншым, гарадок для дзіцячых гульняў.

На лянеўскі фэст «Купалінка» прыязджаюць жыхары Беластока, Гайнаўкі і Бельска — выхадцы з Лянева і навакольных вёсак. Сустракаюцца яны тут са знаёмымі з дзяцінства і вучобы ў сярэдняй школе, успамінаюць моладасць, спатканні на вясковых забавах, якія найчасцей ладзіліся ў Чыжах і Кленіках. Я спаткаў сябру з сярэдняй школы, які зараз жыве ў Элку. Купальскія традыцыі зараз не ўспрымаюцца так, як гэта было ў далёкім мінулым. Тады ў самую кароткую ноч года людзі выяўлялі пашану для сонца, агню, вады і звярталіся з просьбамі да паганскага Купалы. Зараз у нас мала хто ведае значэнне паганскіх, купальскіх абрадаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF