Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Людзі з над Бобры

Уршуля ШУБЗДА

Шушалева — больш за дзясятак хат, пераважна драўляных. Невялікую вёсачку з аднаго боку замыкае каплічка Божай Маці, з другога — сталёвы крыж. Невялікая, выразана з ліпы Марыя сядзіць у маленькай нішы і з клопатам глядзіць на вёску. Яе твар змыў ужо дождж і знішчыў вецер. Каплічку зрабіў мясцовы скульптар з Каменнай — спадар Рышард, які нібыта вядзе закулісныя перамовы са святымі і анёламі. Ён сам, хаця гаворыць аб гэтым сцішаным голасам, мае доказы, што яго разьба цудадзейная. З Дубровы ў Шушалева вядзе простая дарога. Пры ёй аж да Крапіўна цягнецца шпалера прыгорбленых, разгалінаваных вербаў. На поўнач плыве Бобра, на поўдзень Шушалева ад рэшты свету адцінаюць лугі.

Жыхары вёскі памятаюць густа пастаўленыя хатачкі, памятаюць таксама невялікія пакойчыкі, у якіх у час марозных зім жанчыны выконвалі адыходзячыя ў забыццё, архаічныя працы. Кавалеры, як гэта бывае, перашкаджалі ў гэтых работах, спявалі доўгія, даўнейшыя песні. Часам кідалі работу і танцавалі ў хатках без падлогі, тупалі па замеценым таку. Патанцоўкі для маладых з Шушалева былі першымі сутыкненнямі, дотыкамі і шаптанымі ў танцы словамі. У такі спосаб Станіслаў Уголік пазнаёміўся са сваёй жонкай Ганяй.

Вёска па за гісторыяй

Здаецца, што гісторыя баялася парушыць межы Шушалева. Другая сусветная вайна праходзіла побач. І хаця людзі чулі пра немцаў, якія cтаялі дзесьці над Бобрай, пра хаваючыхся па лясах партызан, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF