Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

На фэсце ў Кашалях

Міхал МІНЦЭВІЧ

У сонечную нядзелю 12 чэрвеня г.г. каля 14.30 гадзіны ў вялікай вёсцы Кашалі, што ў Арлянскай гміне, упершыню адбыўся народны беларускі фэст «І тут жывуць людзі». Пачаўся мелодыяй «Вёсачка мая» з мегафона, а мерапрыемства вяла Паўліна ПаўлючукКоська.

Словы песні гавораць пра галоўную мэту ладжаных на Беласточчыне фэстаў. Гэта, галоўным чынам, сустрэчы з жыхарамі вёсак, у якіх пастаянна падае іх лік. У якіх не так часта як, напрыклад у Бельску ці Гайнаўцы, ладзяцца забаўляльныя падзеі. Вось таму гайнаўскі Беларускі музей, арганізатар мерапрыемства, хоча заглядаць у такія як Кашалі мясцовасці і паказваць часціцы беларускай спадчыны тым людзям, якія па розных прычынах, ці то з за нездароўя, ці грашовых складанасцей, не могуць дабрацца ў горад, дзе адбываецца нешта развесяляльнае. За апошнія сем гадоў сустракаліся з жыхарамі многіх мясцовасцей паўднёваўсходняй Беласточчыны. Заўсёды прывозілі ім беларускае слова і беларускую песню, якая заўсёды захапляла, выклікаючы ўсмешкі радасці.

Гэтак было і ў нядзелю ў час канцэрта, дзе кожны знайшоў нейкую насалоду сваёй душы. Апрача традыцыйных канцэртаў аматарскіх калектываў з Беласточчыны гледачоў чакалі таксама конкурсы з узнагародамі. Аб усім гэтым паклапаціўся арганізатар фэсту — Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Суарганізатарамі свята былі ўлады Арлянскай гміны ды Гмінны асяродак культуры ў Орлі, а грошы паходзілі з Міністэрства ўнутраных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF