Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Навуковая канферэнцыя „Слядамі Нектарыя”

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У суботу, 25 чэрвеня ў Супрасльскай акадэміі адбылася навуковая канферэнцыя пад лозугнам „Слядамі Нектарыя”. Прысвечана яна была разгляду сувязей Супрасльскага манастыра з Сербіяй, а больш агульна — з паўднёвай Славяншчынай, у тым ліку і выніковым гэтых сувязей фрэскам Благавешчанскай царквы манастыра. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы і Сербіі.

Даклад на тэму культурных сувязей Супрасльскага манастыра з Сербіяй зачытаў прафесар Антон Мірановіч. У Супраслі ў XVI стагоддзі засяродзіліся самыя выдатныя дасягненні ў розных галінах культуры, якія асвятлялі і жыццё наступных стагоддзяў. Адным з элементаў насычаных культурнымі сувязямі з Сербіяй з’яўляецца Супрасльская бібліятэка, якая ў той час налічвала звыш двухсот рукапісных і друкаваных кніг. Шмат з іх паходзіла з сербскіх і балгарскіх асяродкаў, м.інш. лісты Клімента Охрыдскага ды творы Грыгорыя Цамблака, з якіх і пачаліся інтэнсіўныя культурныя кантакты паўднёвых славян з Рэччу Паспалітаю. У супрасльскіх служэбніках апынуліся малітвы ў адрас сербскіх святых, напр. святых Сімяона ці Арсенія Сербскіх. У Сербіі былі вядомы жыціі віленскіх мучанікаў Яна, Антонія і Яўстафія, а ў нашых асяродках — жыціі святых і біяграфіі свецкіх асоб, якія ўзніклі ў Сербіі. Таксама асоба Антонія Супрасльскага была ў Сербіі папулярнай. Тое ўзаемадзеянне атрымала моцны штуршок запар з падзеннем Канстанцінопая. Шмат бежанцаў з Балканскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF