Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Падвядзенне вынікаў працы вучняў

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Канец навучальнага года гэта наогул прыемны час. Школьнікі думкамі і сэрцам ужо на канікулах. Прыемнае таксама ўзгадванне поспехаў, дасягнутых вучнямі за цэлы навучальны год. Гаворка пра тое ішла 23 чэрвеня ў Комплексе школ з дадатковай беларускай моваю навучання імя Яраслава Кастыцэвіча, дзе прайшло падвядзенне вынікаў працы вучняў.

Мерапрыемства пачалося з гімна Польшчы і гімна школы — «Люблю наш край» на словы Канстанцыі Буйло. У час урачыстасці выступіў калектыў «Капрыс», а вучні бельскай «тройкі» паказалі спектакль. Аднак асноўнай часткай праграмы было ўручэнне вучням узнагарод — статуэтак і кніжак — за дасягненні ў спорце, мастацтве ды за вынікі ў навуцы.

Сярод узнагароджаных была Ганна Гадзінская з VI «а» класа пачатковай школы. У мінулым навучальным годзе яна дасягнула адных з самых лепшых ацэнак, а таксама стала лаўрэаткай прадметных конкурсаў па беларускай і польскай мовах:

— Зразумела, я вельмі рада гэтаму, што атрымала ўзнагароду. Цешыць таксама тое, што хаця ў мінулым ужо навучальным годзе было шмат навукі, я змагла ўсё, што важнае, вывучыць. Я планую працягваць працу ў такім напрамку, бо наогул люблю вучыцца. У наступным годзе хачу паранейшаму прымаць удзел у конкурсах па беларускай і польскай мовах.

Паспяховым мінулы навучальны год аказаўся для Аляксандры Пэткаў з І «ц» класа. Гімназістка атрымала ўзнагароду за ўдзел у прадметных конкурсах і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF