Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

IKEA прасвятляюць кожную калоду

Міхал МІНЦЭВІЧ

16 чэрвеня г.г. група радных і кіраўніцтва Арлянскай гміны ды войт і сакратар Чыжоўскай (разам 16 асоб) аглядалі фабрыку кампаніі ІКЕА ў Кошках. Наведвальнікаў па амаль усіх цэхах праводзілі некалькі гідаў. Пасля дзвюх гадзін гасцей запрасілі ў канферэнцзалу на пачастунак, працягвалася далейшая прэзентацыя фірмы, можна было ставіць пытанні. Гэта быў другі візіт самаўрадаўцаў, першы адбыўся ў час урачыстага адкрыцця фірмы 17 чэрвеня 2011 года.

Зараз у IKEA Industry Orla працуе 260 асоб з розных старон краіны. У ліку працаўнікоў абучаных на Захадзе толькі некаторыя загадчыкі і брыгадзіры, якія пазней могуць абучаць на месцы іншых працаўнікоў. Ёсць спецыялісты, напрыклад механікаўтаматык, якія рэгулярна ездзяць абучацца да вытворцаў машын. Іншыя абучаюцца на месцы.

Медыцынская апека? Няма такой. Кожны працаўнік фірмы ІКЕА абучаны несці першую дапамогу, два разы ў год адбываюцца маштабныя абучэнні, завод мае два дэфібрылятары.

Фабрыка займае 160 гектараў і некаторыя працаўнікі перамяшчаюцца па ёй на веласіпедах або электрамабілях. Завод супрацоўнічае з ахоўнымі, прыбіральнымі і транспартнымі фірмамі.

Наведвальнікаў забяспечылі ў антыфоны (рэдуктары шуму), беручы пад увагу высокі ўзровень шуму ў некаторых цэхах. Таксама ў некаторых цэхах забаронена выконваць здымкі, бо ад гэтага магла б задзейнічаць пажарная сігналізацыя і спыніць усю фабрыку.

На фабрычных пляцах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF