Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Танцы на Двары Валілы

Міра ЛУКША

Было...

Валілы — адзін з аб’ектаў, які першапачаткова належаў да Гарадоцкай маёмасці. Гісторыя фальварка, а затым двара ў Валілах, некароткая. Калі ў сярэдзіне XVI стагоддзя рэарганізавалі Гарадоцкую маёмасць, выдалілі за межы горада гаспадарчую частку і стварылі фальварак у Валілах, пакінуўшы ў Гарадку «замак», выконваючы рэзідэнцкую функцыю. Фальварак у Валілах распалажылі ўдалечыні ад сялянскіх сядзіб на схіле ўзгорка, які мякка ападаў да ракі Супрасль і яе прытока (у аснове на гэтыя цёкі ў пазнейшыя часы былі тут разбіты дзесяцігектарныя сажалкі). Пры фальварку быў разбіты «італьянскі» сад, верагодна, дзесяцікватэрны, верагодна, з кампазіцыяй характэрнай для Рэнесансу — квадратных кватэр, аколеных прысадамі або алеямі і, магчыма, запоўненых не толькі карыснымі для гаспадаркі насаджэннямі. Пазней двор Валілы быў перабудаваны ў духу барока. Была падкрэслена асноўная кампазіцыйная вось, накіраваная на сажалку, размешчаную на патоку. Вось прабягала праз падзелены на кватэры агарод і на ёй у самым сэрцы кампазіцыі размешчаны быў палац. Аддзеленыя адзін ад аднаго агародныя праспекты захавалі частку рэнесанснага падзелу, але яны набралі значна больш дэкаратыўнага характару. Паміж 1835 і 1840 гадамі ў Валілах быў пабудаваны новы драўляны палац, а агарод перабудавалі ў духу класіцызму.

Частка маёмасці (з рэзідэнцыяй) стала ўласнасцю княгіні Надзеі Трубяцкой, да якой належалі яны ад 1892 па 1899 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF