Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Асветная стратэгія

Яўген ВАПА

Тыдзень таму пісаў я ў гэтым месцы пра свае школьныя ўспаміны. Зараз таксама пойдзе гутарка пра асвету і яе беларускі кантэкст, але ў сённяшнім вымярэнні. А ўсё дзякуючы прайшоўшай 22 чэрвеня сустрэчы ў сядзібе Падляшскага ваяводы з удзелам урадавай і самаўрадавай адміністрацый, а таксама арганізацый беларускай нацыянальнай меншасці. Сустрэча мела на мэце падсумаванне стратэгіі развіцця асветы нашай меншасці ў Польшчы, прынятай два гады таму. Бакі тады дамовіліся сустракацца дзеля ацэнкі зробленага штогод. Такое спатканне мела месца год таму, 28 красавіка 2015 г. і выкананне тады паднятых тэм і праблем разглядалася менавіта зараз. Сустрэчу адкрыў і яе вядучым быў начальнік Дэпартамента рэлігійных веравызнанняў і нацыянальных ды этнічных меншасцей Міністэрства ўнутраных спраў Дабеслаў Жэмянеўскі. Урадавы бок прадстаўлялі яшчэ інспектар згаданага міністэрства Яраслаў Малэцкі і Гражына Плашайская з Міністэрства нацыянальнай адукацыі. Арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці, у тым ліку Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АББА, Беларускае гістарычнае таварыства, Беларускі саюз у Польшчы, Літаб’яднанне „Белавежа” прадстаўлялі Кацярына Паўлоўская, Барбара Пякарская, Аліна Ваўранюк, Алег Латышонак, Славамір Іванюк, Яўген Вапа і Ян Чыквін. Асветныя ўстановы з навучаннем беларускай мовы прэзентавалі дырэктар Беларускага ліцэя ў БельскуПадляшскім Андрэй Сцепанюк, намесніца дырэктара Комплексу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF