Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Канец вялікаму братанню

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рэферэндум у Вялікабрытаніі па пытанні выхаду гэтай дзяржавы з Еўрасаюза ўскалыхнуў амаль увесь кантынент разам з астравамі, не пакінуў абыякавымі бальшыню грамадзян еўрапейскай прасторы. Дыяпазон ацэнак яго вынікаў надзвычай шырокі — адны лічаць, што гэта сапраўдная геапалітычная катастрофа нашага часу, іншыя — што пазітыўны працэс вяртання да нармальнай палітыкі. Адны прагназуюць хуткі распад Вялікабрытаніі, іншыя — імклівае адраджэнне яе былой велічы. Адны лічаць, што з такога галасавання вельмі цешыцца пуцінская Расея, якая і надалей будзе паспяхова ўбіваць клін паміж еўрапейскімі народамі і беспакарана ажыццяўляць сваю агрэсію ў дачыненні да суседзяў. Іншыя — што нарэшце ў Еўропе з’явіцца асобны моцны самастойны палітычны суб’ект, які будзе трымаць цвёрдую і прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да агрэсара.

Пакуль зразумела толькі адно — карта Еўропы напэўна будзе мяняцца на нашых вачах. Шатландыя хутчэй усяго выйдзе з Вялікабрытаніі, магчыма за ёй пацягнецца і Паўночная Ірландыя. На тэрыторыі сённяшняй Іспаніі напэўна з’явяцца суверэнныя Каталонія і Басконія, якія хоць і розным шляхам, але паслядоўна ідуць да гэтага. Расея як імперыя будзе развальвацца з трэскам і яе шлях найбольш непрадказальны. Але так у гісторыі было заўсёды, адны імперыі развальваліся, іншыя ствараліся. Адны дзяржавы знікалі бясследна і назаўсёды, іншыя адраджаліся, узнікалі новыя краіны.

Што датычыць Еўрасаюза, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF