Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Вялікі і малы юбілеі Арэшкаўскай школы

Аляксей МАРОЗ

Непублічная пачатковая школа ў Арэшкаве, якая паўстала пасля закрыцця публічнай школы дзейнічае 5 гадоў, 19 чэрвеня адзначыла 50годдзе існавання падставовай школы ў мураваным будынку, збудаваным з нагоды тысячагоддзя Польскай Дзяржавы. Гэта былі вялікі і малы юбілеі, на які, побач цяперашніх вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў, прыбылі ў арэшкаўскую школу былыя настаўнікі, яе выпускнікі і мясцовыя жыхары. Не было б гэтай сустрэчы вялікай школьнай сям’і, калі б Пачатковая школа ў Арэшкаве не прадоўжыла сваёй дзейнасці. Былая і цяперашняя дырэктар Тамара Крайнік, з дапамогай настаўнікаў і бацькоў, выканала вялікую працу, каб зладзіць вялікае школьнае мерапрыемства.

Мерапрыемства «Спатканне пасля гадоў. Арэшкава, чэрвень 2016» адкрыла і вяла дырэктар Тамара Крайнік, якая спачатку працавала настаўнікам у арэшкаўскай школе, а ад 1991 года была яе дырэктарам. З часу стварэння ў Польшчы гімназій працавала дырэктарам Гімназіі ў Дубінах ажно да выхаду на пенсію. Некалькі гадоў таму на просьбу бацькоў спадарыня Тамара вярнулася ў Арэшкава працаваць дырэктарам цяпер ужо Непублічнай пачатковай школы. Яе прывязанасць да арэшкаўскай школы было відаць падчас афіцыйных выступленняў і размоў з былымі вучнямі і настаўнікамі.

— Гісторыя Арэшкава звязана з Белавежскай пушчай. Школытысячагодкі пачалі будаваць у пяцідзясятыя гады, каб здаць іх у карыстанне да 1966 года, да святкавання тысячагоддзя ад прыняцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF