Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Касіў Ясь канюшыну на Плянтах

Ужо ў трыццаць першы раз звабілі беларускі гоман і песня слухачоў Беластока, у чарговы ўжо раз у парк Плянты, пад фантаны, на свята беларускай культуры. Беларускія песні і творы захапілі сотні гледачоў. Былі таксама песні народныя, але і эстрадныя, у выкананні маладых, старэйшых і цалкам пажылых беларусаў Беласточчны. Арганізатар фэсту — Беларускае грамадскакультурнае таварыства, якое сёлета адзначае шасцідзесяцігоддзе сваёй дзейнасці. У сувязі з гадавінай актывісты ўжо раней атрымалі ўзнагароду „Gloria Artis” ад прэзідэнта Польшчы за распаўсюджванне культуры. На свяце беларускай культуры на Плянтах былі яны ўдастоены ганаровых адзнак з рук Анатоля Вапа, дырэктара дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай Маршалкоўскай управы. Адзнаку ад імя ўсёй арганізацыі прыняў Ян Сычэўскі, старшыня ГП БГКТ. Акрамя самой арганізацыі ўганараваны таксама шматгадовая сакратар БГКТ Валянціна Ласкевіч, а таксама нястомная аніматарка беларускага культурнага жыцця, спявачка, паэтэса, музыкант і вядучая калектываў Люба Гаўрылюк з Козлікаў.

Ян Сычэўскі, які ўжо перадае рычаг Беларускага таварыства маладзейшым беларусам, прызнаўся са сцэны пасля ўручэння адзнак:

— Мы рабілі і робім усё, каб не маглі саромецца нашай беларускай нацыянальнасці, а маглі перш за ўсё ёю ганарыцца. Не ізалюемся ад іншых культур, дзейнічаем з іншымі культурамі ў дыялогу.

Віцэстаршыня БГКТ Васіль Сегень, навуковы супрацоўнік Універсітэта ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF