Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Восьмы раз „Пазнаем Беларусь”

Конкурс „Пазнай Беларусь” быў аб’яўлены Культурны цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў першы раз на пачатку 2009 года для моладзі, пражываючай у Польшчы, зацікаўленай гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём, для актыўных творчых асоб. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сярод маладога пакалення беларусаў у Польшчы ведаў пра культуру, гісторыю і сучаснасць Беларусі, садзейнічанне рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі беларускай меншасці ў Польшчы, зацікаўленне грамадскасці праблемай захавання нацыянальнай самасвядомасці сярод беларускай моладзі ў Польшчы. Служыць ён таксама падтрымцы дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. Конкурс карыстаецца вялікай папулярнасцю ў школах і культурных установах Беласточчыны і не толькі тут. У восьмым выпуску конкурсу прынялі ўдзел вучні навучальных устаноў у Польшчы ва ўзросце ад 5 да 19 гадоў, не толькі вывучаючыя беларускую мову. Да ўдзелу ў конкурсе прыняты былі не толькі працы на беларускай мове. Адзначалася арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення. Намінацыі конкурсу мелі чатыры ўзроставыя катэгорыі: 56, 712, 1315 і 1619 гадоў — лепшы малюнак, пластычная праца пра Беларусь, фотаздымак аб Беларусі, літаратурнапаэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.), сачыненне „Беларусь і беларускасць у гісторыі маёй сям’і” і мультымедыйная прэзентацыя аб Беларусі (з 8 гадоў). Па кожнай намінацыі вызначаны былі пераможцы па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF