Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Каб спявала душа

— Напачатак пытанне: Хто такі Мікола Мяжэнны? Дзе ён узрастаў, дзе сталеў, што прыцягнула яго ў музыку, якія жыццёвыя лабірынты прывялі яго ў Ляўкова?

— У мяне ўжо шмат гадоў за плячыма. Калі б пачаць з самога маленства, дык з гэтага атрымаецца надта вялікі расказ і занадта многа ён зойме часу. Скажу, як я трапіў у музыку. У сям’і па бацькоўскай лініі было шмат музыкаў, самавукаў. І сам бацька мой таксама граў і спяваў. Але пасля вайны, дзе ён быў ранены, у яго была парушана сінхроннасць — ён іграў правай рукой, а левай спачатку не мог, але з цягам часу гэта прайшло. І галоўным маім правадніком у свет музыкі была бабуля — мама майго бацькі. Яна ведала незлічонае мноства песень: і расейскіх, і беларускіх; адным словам — у яе была агромная песенная скарбніца. І з гэтага пачалося. Ну, можа перадавалася яно пасрэдніцтвам генаў. Яна спявала, а мой бацька, бачучы маю цягу да музыкі, наколькі было тады магчыма, спрыяў мне. А пасля вайны жылося вельмі ж бедна, не было грошай. Выручаў нас тады бацькаў дзядзька, які жыў у Маскве і працаваў у інстытуце Курчатава. Ён гаварыў бацьку: „Дай мне Мікалая, а я зраблю з яго вялікага музыканта; бо ж Масква гэта не вёска”. А я ж сам нарадзіўся ў вёсачцы Буды ў Магілёўскай вобласці, амаль на граніцы са Смаленшчынай. Калі я пачаў падбіраць на слых штосьці, мне было трычатыры гадочкі. І з таго часу пайшло. Бо ў пяцьшэсць гадоў мяне ўжо вадзілі на розныя святы, у школу зайграць у час нейкага ранішніка, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF