Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Ксёндз Стжалецкі

Іаанна ЧАБАН

Не магу адарвацца ад чытання, а часу на сон штораз менш. З раніцы кава за кавай на прабуджэнне. Усё праз „Мой год 1944. Успаміны дванаццацігодка” ксяндза інфулата Станіслава Стжалецкага. Кніжка выдадзена ў 2009 годзе беластоцкім выдавецтвам „Бук”.

— Прачытай, табе яна напэўна спадабаецца, — падае кніжку сібірачка са Шчаснавіч Ванда Шышко. Бачыць мяне другі раз у жыцці, але чамусьці верыць, што пазычанае вярну, тым больш, што кніжка належыць не ёй, а нейкаму Станіславу Нармантовічу.

На вокладцы здымак дванаццацігадовага хлопчыка. Кароткая стрыжка, чорны, хатняга вырабу пінжак, вялікія, добрыя, зацікаўленыя вочы, зграбны нос, далікатная ўсмешка.

На задняй вокладцы нашмат меншы партрэт сур’ёзнага ксяндза. Глядзіць згары адзеты ў дастойныя карункі і пелярыну. Левай рукой датыкаецца вялікага крыжа на грудзях. Побач са здымкам кароткая біяграфічная нотка.

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1931 года ў Гародні. Узрастаў у хаце дзеда Ігната Манюшкі ў вёсцы Слаўна (сёння Рэспубліка Беларусь) Ружанастоцкай парафіі. Закончыўшы салезіянскі ліцэй у Ружанастоку, паступіў у Духоўную семінарыю ў Беласток, а затым на Каталіцкі Люблінскі ўніверсітэт, дзе атрымаў дактарат па тэалогіі. З 1964 года працаваў выхавацелем і выкладчыкам Старога запавету ў Духоўнай семінарыі ў Беластоку.

„Мой год 1944” — вельмі прыгожая і хвалюючая кніжка, якую напісаць можа толькі чалавек старой даты, добра выхаваны і добра адукаваны. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF