Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Беларуская патанцоўка — міжпакаленная трансмісія традыцыі

Уршуля ШУБЗДА

У саракавыяшасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя забавы «на дошках» былі нормай. У цяперашні час існуе некалькі месцаў, дзе пад адкрытым небам пад рытмы старых і папулярных песень можна патанцаваць у парах ці ў адзіночку. Сёння прагным добрай гульні жыхарам Беластока не трэба далёка шукаць. Ужо трэці раз у сталіцы Падляшша ў нядзелю 12 чэрвеня шумна прайшла беларуская патанцоўка «Аксамітны летні вечар» арганізаваная «Звязам у карысць адукацыі і прамоцыі Беларускай культуры ў Шчытах». На плошчы Станіслава Манюшкі, у самым цэнтры горада, сабраліся дзясяткі людзей, каб пры беларускай музыцы правесці цёплы, чэрвеньскі вечар.

Ужо папярэднія гады даказалі, што Беласток чакаў такой падзеі. Гарадская плошча, на якой паставілі палаткі, павесілі ліхтары ды белачырвонабелыя ўпрыгожанні, набрала клімату, асабліва, калі надышла ноч. У час папярэдніх патанцовак усе гулялі выдатна, таксама было і гэтым разам. Побач сябе танцавалі старэйшыя элегантна апранутыя пары і цалкам маладзенькія людзі ў вышыванках. Аднак «Аксамітны летні вечар» прыцягвае сапраўды розных людзей. У натоўпе можна было пабачыць такіх, якія самой вопраткай сігналізавалі, што слухаюць зусім іншай музыкі, аднак па нейкіх прычынах прывалакліся на сходку фанатаў беларускай песні.

Гэтым разам музыка спалучала людзей не толькі на паркеце, але таксама на сцэне. Мерапрыемства дало магчымасць успомніць дасягненні беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF