Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

ІV «Пікнік з беларусам»

Аляксей МАРОЗ

У 2013 годзе пры Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы пачало дзейнічаць Аб’яднанне «Наша школа», якое гуртуе настаўнікаў і бацькоў вучняў гэтай школы. Старшыня аб’яднання, настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі, чатыры разы быў галоўным арганізатарам «Пікніка з беларусам» — культурнага мерапрыемства, падчас якога гучаць перш за ўсё беларускія песні, прэзентуюцца беларускія танцы, гавэнды і вершы ды паказваюцца тэатральныя пастаноўкі на беларускай мове. Сёлета, як і ў мінулых гадах, можна было з’есці каўбаскі смажаныя на грылі і атрымаць інфармацыю аб магчымасцях паступлення і ўмоў вучобы ў мясцовых белліцэі і белгімназіі. 10 чэрвеня выступленні адбыліся ў актавай зале школы, а на школьнай пляцоўцы, якая штодзень служыць аўтастаянкай, на грылі смажыліся каўбаскі і раздаваліся рэкламныя матэрыялы пра школу. Паслухаць беларускую музыку ды паглядзець танцы і пастаноўкі прыбылі вучні белліцэя, белгімназіі і іншых школ, бацькі і настаўнікі, а сярод запрошаных гасцей былі консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Мікола Камышык, начальнік аддзялення грамадскіх спраў Гайнаўскага стараства Уладзімір Петручук, дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк і дырэктары некаторых гайнаўскіх прадшколляў і школ.

— Пікнік накіраваны на прамоцыю белліцэя і белгімназіі. Перш за ўсё звяртаем увагу на беларускую мову, беларускую культуру і інтэграцыю школьнікаў. Побач членаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF