Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.
Школьны ўспамінЯўген ВАПАНа мінулым тыдні ўспамінамі павярнуўся я ў бок сваіх школьных гадоў. А ўсё дзякуючы дзвюм падзеям, у якіх прыйшлося мне ўдзельнічаць. Першая справа — трыццатыя Сустрэчы «Зоркі», арганізаваныя нашай рэдакцыйнай сяброўкай Ганнай КандрацюкСвярубскай; другая — удзел у сустрэчы выпускнікоў Пачатковай школы ў Арэшкаве і яе малога юбілею — 50годдзя ўзвядзення будынка так званай «тысячагодкі». Тым, хто не ў курсе справы, паясняю, што тадышнія польскія ўлады кінулі лозунг «1000 школ на тысячагоддзе Польшчы — 9661966». Абедзве падзеі былі для мяне асабістым, сентыментальным падарожжам у нашае, беларускае мінулае. На Сустрэчах «Зоркі» распавядаў я ўдзельнікам пра тое, чым жылі і пра што марылі іхнія аднагодкі ў пяцідзясятых, шасцідзясятых, сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя на аснове іх допісаў у нашу рэдакцыю. Тут, зразумела, меўся на ўвазе і мой асабісты досвед школьніка пачатковай школы сямідзясятых гадоў. Дзякуючы пісьмам маладых карэспандэнтаў, перада мною ўзнікла карта малых, вясковых школак, рассеяных па ўсіх куточках Беласточчыны. Тадышнія школы ў пераважнай большасці знаходзіліся ў найманых сялянскіх дамах. Марай дзяцей і іхніх бацькоў было пабудаваць сапраўдныя школьныя будынкі. У маім выпадку, пакуль я трапіў у школу ў Арэшкаве, паспеў павучыцца яшчэ ў сваім родным Доўгім Бродзе, а потым у суседнім Вітаве. Для маладога хлопца мураваная, двухпавярховая школа ў Арэшкаве явілася тады сапраўдным небачосам. У ваколіцы на (...) |