Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Два злоты за «цямноту»

Міраслаў ГРЫКА

Лежачы, аказваецца, можна ўбачыць больш, чым калі стаіш. А калі не больш, усё ж быццам іначай. Вылежаўся я нядаўна ў падляшскіх бальніцах. Я ляжаў у гайнаўскай, ляжаў у беластоцкай. Цяпер благое ліха занесла мяне ў бальніцу ў Аўгустове. Такім чынам, адсюль недалёка Сувалкі, але туды не выбіраюся. Прынамсі, спадзяюся на гэта. Гэта зусім не абазначае, што ў мяне дрэннае меркаванне аб сувальскім аб’екце. Дакладна адваротна. Аб медыкасанітарнай службе, а асабліва аб бальніцах, у мяне ўсё лепшае меркаванне. У гайнаўскай бальніцы я адчуваў сябе распешчаным ва ўсіх адносінах. І як пацыент, і як чалавек. Ва ўсякім выпадку, у рэйтынгу медыцынскіх устаноў у катэгорыі сярэдніх або павятовых бальніц яна займае адну з самых высокіх пазіцый у Польшчы. Не толькі з пункту гледжання вылечнасці ці высокай медыцынскай кампетэнтнасці ўсяго персаналу, але і гуманізму — у сапраўдным значэнні — падыходу да пацыента. Менавіта ў адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй не нейкі ён безасабовы носьбіт хваробы, але перш за ўсё чалавек, пацярпелы ад няшчасця хваробы, якую трэба аб’яднаннем сіл лекараў, медсёстраў, пацыента і яго сям’і адужаць. Па аналогіі з тым, як ацэньваю бальніцы ў Гайнаўцы, Аўгустове і Беластоку, думаю, што і гэтая сувальская ім у нічым не ўступае. Тым больш, што пра Сувалкі намякнуў толькі таму, што некалькі дзён назад недалёка ад іх знойдзены зуб цмока. Дакладна, дыназаўра. Бубняць аб гэтым ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Усё ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF