Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

XXX Сустрэчы „Зоркі”

Уршуля ШУБЗДА

Перш за ўсё было вельмі прыемна, творча, ласкава. Мы ўсе былі крыху здзіўленыя і засыпаныя тэкстамі, якія паўставалі ў час майстаркласаў. Я не думала, што ў народзе існуе такая празаічная і паэтычная страсць, такая патрэба пісання, друку, быць заўважаным. На мінулым тыдні адбыўся юбілейны, 30ты культавы летнік для моладзі, якая вывучае беларускую мову — Сустрэчы „Зоркі”. Іх апісаць немагчыма. Сапраўды, там трэба было проста быць!

Аб узнагародах, адзнаках і аб вобразе, які быў створаны з цэласці напісаных на працягу тыдня тэкстаў, з прызнаннем у час падвядзення вынікаў Сустрэч „Зоркі” выказалася арганізатарка і ініцыятарка майстаркласаў Ганна КандрацюкСвярубская:

— Я атрымала вялікую асалоду ад чытання вашых газетак, — сказала на завяршальнай сустрэчы рэдактарка „Зоркі”. — Хачу сказаць, што ніколі раней не было такой зладжанай, такой творчай, працавітай групы.

Групу складалі маладыя беларусы, лепшыя вучні школ, якія вызначыліся таксама актыўнасцю ў культурным і грамадскім жыцці. Звяртае ўвагу той фактар, што хаця моладзь дакладна ведае аб тым, што на працягу тыдня чакае іх напружаная праца, з ахвотай прыязджае на летнік. „Зорка” выбірае самых актыўных пасля ранейшай кансультацыі з настаўніцамі, якія найлепш ведаюць сваіх вучняў. Тыя падкрэслівалі, што прысутнасць на Сустрэчах „Зоркі” гэта форма ўзнагароды, прызнання заслуг і заахвочвання вучняў да далейшай працы. Як рассакрэціла адна з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF