Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Пад паўстанчым крыжам

Іаанна ЧАБАН

4 чэрвеня ў Барсуковіне пад Крынкамі святкавалі 153 гадавіну Студзеньскага паўстання. Над паўстанчай магілай сабраліся прадстаўнікі школы, дома культуры, бібліятэкі, улады горада Крынкі, узвод пагранічнікаў і навакольныя жыхары. Магіла знаходзіцца ў бярэзніку пры польнай дарозе, на ўсходнім краі вёскі Новая Свідзялаўка. Да вялікага надмагільнага драўлянага крыжа прыбітая дошчачка з надпісам: „Божа, глянь на народ свой, нядоляй стомлены, прымі ахвяру сыноў польскай зямлі. Паўстанец Ян Клусэвіч. 25.04.1863. Крыж, сімвалізуючы доўгія стагоддзі няволі пад расейскай дзяржавай асвяціў у 1992 біскуп Эдвард Азароўскі”.

Менавіта тут мясцовы жыхар Ян Клусэвіч пільнаваў размешчаных якраз у непадалёкім урочышчы „Стажынка” паўстанчых аддзелаў. Іншы мясцовы прыхільнік расейскай дзяржавы ўлавіў іх след і паведаміў крынскія ўлады. Казакі расстралялі Клусэвіча, а цела пакінулі, каб напалохаць іншых. Жыхары Барсуковіны ўначы зрабілі дубовы крыж і патаемна пахавалі забітага.

Святкаванне традыцыйна пачалося з урачыстай імшы пад тым жа крыжам у імя „Бога, Гонару і Айчыны” і „Польшчы для палякаў”. Як сцвярджаюць мясцовыя гісторыкі, „mimo etnicznego i kulturowego zróżnicowania, Polska była tu tylko jedna” (C. Bach, Krynki 500 lat, 2011, s. 48).

Памаліўшыся, усклаўшы кветкі і запаліўшы знічы на магіле, усе падаліся на панадворак жыхара Барсуковіны Міраслава Кішкеля — нашчадка паўстанцаў, сэрцам аддадзенага арганізацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF