Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Пра гісторыю ў Рыгораўцах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

29 мая ў святліцы ў Рыгораўцах адбылася сустрэча, на якой ураджэнец вёскі Яўген СЕМЯНЮК расказаў пра гісторыю вёскі і яе Воленскага прыхода. Мерапрыемства адбывалася пад заступніцтвам настаяцеля Лявона САЕВІЧА.

Зала рыгораўскай святліцы была запоўнена ўсімі пакаленнямі рыгораўчан. На сцяне віднеліся даўнія здымкі...

— А то не Коля Стэпануоў?

— Коля.

— А то нэ Надя?

— Надя.

— А ты знаеш што я нэ віеду котора?

— О тая о!

— З которого то року?

— З сорок дэвятого або пятьдэсятого.

Спачатку вядучы спытаў:

— На сам початок пытане формальнэ: чы говорыты посвоёму, чы говорыты попуольску?

— А ўсяк понімаемо.

— Говорыэтэ посвоёму.

— Посвоёму хучэй будэ і бліжэй.

— І простіей.

— Добрэ, як про сэбэ троху знаемо, про сэло, про парафію. Я до сёго споткання прыготовуваўся досыць доўго, бо буольш як дэсять ліет інтэрэсуюсіе генеологіею, гісторыею свойеі сэм’йе, маю роспісаных буольш як восімсот чоловіек — пачаў спадар Яўген Семянюк. Працяг ягонага выступлення прадоўжу на „мове”.

Спачатку хачу падзякаваць галоўным чынам людзям з Рыгораўцаў. Санька Бандарук, якога ўжо восем гадоў няма між нас, многа мне расказваў пра вайну і пра ўсе падзеі, якія тут адбываліся. Мая цёця Насця Стэпанюк многа мне расказала, і іншыя. А адносна гісторыі парафіі ў Вульцы, то я карыстаўся дакументамі. У „Бельскім Гасцінцы” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF