Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

ХІІ Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах»

Аляксей МАРОЗ

— Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах» мы стварылі на аснове фэстаў, якія белмузей ладзіў на сваёй тэрыторыі на працягу года. Падчас кожнага фэсту прэзентавалася адно выбранае рамяство або рукадзелле, гучала беларуская музыка. Беларускі этнаграфічны фестываль стаў нашым самым вялікім мерапрыемствам, якое здабывае штораз большае прызнанне ў нашай публікі, — сказаў дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк.

Падчас ХІІ Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на музейных сходах», які адбыўся 5 чэрвеня, у дзень святкавання ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай, стаяла сонечнае і цёплае надвор’е. Сабралася многа публікі. Старэйшыя сядзелі на лаўках, дзеткі, іх бацькі і моладзь цікавіліся народнымі ўмельцамі, якія вялі майстаркласы па рамястве і рукадзеллі. Наведвальнікі фестывалю маглі з’есці беларускія бульбяныя стравы, паспрабаваць каўбасу і сала, выкананыя паводле мясцовых рэцэптаў, паслухаць беларускія песні. Некаторыя з сабраных успаміналі, як гэта дзень раней у СвятаТроіцкі сабор у Гайнаўцы была ўнесена ікона з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заступніцы беларускага народа. На беларускі фестываль прыбылі гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк і намеснік бургамістра Гайнаўкі Андрэй Скепка. Былі прысутныя таксама дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў і нядаўна абраная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF