Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

З выцінанкай праз гісторыю

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Куды вядуць мастацкія ўяўленні славутых постацей гісторыі Беларусі, ды што можа аказацца вынікам праліцця гэтых уяў пры дапамозе паперы? Знайсці адказ на тыя пытанні паднялася майстрыха па выцінанцы Вольга Бабурына. Эфектам пошукаў мастачкі з Менска з’явіліся працы прэзентаваныя на выставе «Мая гісторыя», якая адкрылася 14 траўня ў Ратушы ў БельскуПадляшскім. Спецыфіка прац Вольгі Бабурынай не дазволіла перайсці каля іх абыякава бяльшчанам, якія ў гэты час глядзелі экспазіцыі бельскай ратушы ў рамках агульнапольскай акцыі «Ноч музеяў». Увагу наведвальнікаў прыцягнулі таксама майстаркласы па выцінанцы, на якіх беларуская мастачка дзялілася сваім вопытам.

Выцінанкай Вольга Бабурына займаецца больш за 30 гадоў. Першыя кантакты з гэтай галіной у спрошчанай форме ўзнікалі яшчэ ў раннія дзіцячыя гады, калі разам з мамай тварыла яна дамашнія аздобы, якія ўпрыгожвалі памяшканне перад Новым Годам. Выцінанкай як відам мастацтва Вольга Бабурына пачала займацца ва ўзросце 12 гадоў. Прыблізна з гэтага часу пачала таксама атрымліваць адукацыю ў гэтай жа галіне. Навучаць выцінанцы пачала яе Вікторыя Чырвонцава ў мастацкай школе ў родным Маладзечне. Вучылася таксама на факультэце мастацтва ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Была ўдзельніцай і прызёркай беларускіх ды міжнародных выставак, фестываляў і конкурсаў. Працы Вольгі Бабурынай упрыгожвалі, між іншым, Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF