Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Юбілейны нараўчанскі пленэр

Міра ЛУКША

— У Любліне маю столькі нітак, што ад самой зелені вочы кружацца чалавеку, — кажа да Малгажаты Краўчук Майка Зузанская з Лэнчнай, якая якраз сабрала з нараўчанскіх лугоў вялікі пук квецця і малюе акварэллю ў гэты прахалодны чэрвеньскі ветраны дзень нараўчанскага пленэру званочкі, рамонкі, травы ўсялякія. Побач на доўгіх высокіх кроснах тчэ пень бярозы Малгажата Краўчык. Малгажата, былая жыхарка Лодзі, «даходзіць» на пятнаццаты мастацкі пленэр са сваёй новай вёскі Плянты. А ўсе іншыя ўдзельнікі творчага спаткання сёння разбегліся па сваіх палетках са сваімі палітрамі. І ледзь улавіць няўлоўнага як вецер, хоць найстарэйшага тут, камісара пленэру Віктара Кабаца. Ён тут трынаццаты, з барадой патрыярха, з дванаццаццю мастакамі.

Частка мастакоў на пленэр не змагла прыбыць. А маюцца тут яшчэ: Даніла Грамацкі з Гайнаўкі, Альжбета і Аляксандр Гжыбкі з Беластока, нараўчанскі хаця цяпер люблінскі Павел Карпюк, з Лэнчнай яшчэ і Ганарата Свідэрская, Веслаў Бэднаж з Канапніцы, з Коўна Рэбека Брудэр і Валянцінас Варнас, і наймалодшыя тутэйшыя мастакі — хоць торуньскі але ж беластоцкі Радаслаў Маціевіч і люблінская ды нарваўская Кацярына Сянкевіч. Іншыя не даехалі, а шкода — занялі месца на доўгачаканым, легендарным ужо мастацкім пленэры на ўскраіне пушчы, з якога застаюцца найлепшыя творы ў незвычайную, вясковую галерэю — галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы.

— Наш пленэр — юбілейны, але асабліва не адрозніваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF