Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Беластоцкі марш

Яўген ВАПА

У апошнюю суботу я на свае вочы вырашыў пабачыць беластоцкі марш антырасісцкага, антыксенафабічнага супраціву, арганізаваны перш за ўсё навуковай супрацоўніцай мясцовага ўніверсітэта сацыёлаг Кацярынай ШтопРуткоўскай і іншымі асобамі, звязанымі з беластоцкімі няўрадавымі арганізацыямі. Адкрытыя далоні — сімвал праўды і сумленнасці — ды лозунг «Беласток свабодны ад нянавісці» — так гучала галоўная ідэя, ці — як сёння памоднаму гаворыцца — пасыл арганізатараў і прыбылых на марш аднадумцаў. Адкрытая далонь — гэта па ідэйнай задуме таксама абазначае рашучы знак стоп дпя неталерантнасці. З выступлення спадарыні ШтопРуткоўскай запамяталіся мне яе завяршальныя словы, са спасылкай на лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Святлану Алексіевіч, і скіраваныя да нас саміх з заклікам пільнаваць сябе, каб нянавісць не ўвайшла ў нашы сэрцы і галовы. Вечная, універсальная жыццёвая праўда, спалучаная з хрысціянскімі запаветамі.

Чарговыя два выступленні выразна звярталіся да сённяшняй сітуацыі з уцекачамі ў Еўропе і Польшчы і былі голасам за адкрытасцю на ўцекачоў. Аліцыя Лэпкоўская, якая шмат гадоў працавала з уцекачамі, адназначна сцвярджала, што іншы не абазначае горшы і ўся прыгажосць свету заключаецца ў тым, што кожны з нас іншы ад другога. Вельмі эмацыйным і дэталёвым быў аповед армянкі Ануш Антаньян, якая 13гадовай дзяўчынкай у 1995 годзе, пасля вайны, голаду, землятрусу, пераехаўшы звыш 4 тысячы кіламетраў, трапіла ў Польшчу і Беласток. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF