Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Гонка ўзбраенняў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць меркаванне, падмацаванае нават грунтоўнымі разлікамі адмыслоўцаў, у якія тут не будзем удавацца, што Савецкі Саюз разваліўся ў выніку таго, што не вытрымаў гонкі ўзбраенняў. Гаспадарка СССР развівалася выключна экстэнсіўнымі метадамі, а выдаткі на новыя ракеты ўсё раслі. Знішчала эканоміку і дапамога „братэрскім рэжымам” па ўсім свеце — ад афрыканскіх канібалаў да нікарагуанскіх галаварэзаў. Знясільваючымі фактарамі сталі вайна ў Афганістане і маскоўская алімпіяда. Усё гэта патрабавала значных капіталаўкладанняў, што і прывяло „чырвоную імперыю” да лагічнага зыходу.

У свеце зараз зноў надзвычай неспакойна. Выдаткі на ўзбраенне паводле афіцыйнай статысткі за апошні год выраслі на 10 працэнтаў. Найбольшую пагрозу міру на планеце нясуць дзве плыні — ісламскі тэрарызм і расейскі імперыялізм. З радыкальнымі фундаменталістамі змагацца куды цяжэй — яны распаўсюдзіліся па ўсім свеце, гатовыя паміраць за сваю чалавеказнішчальную ідэю „няверных” і прымітыўнай сілай спыніць іх цяжка. З маскоўскай агрэсіяй было б прасцей, каб ёй не патураў Захад, не заплюшчваў вочы на хцівасць і злачынствы крамлёўскага рэжыму. Еўрасаюз не захацеў заўважаць, як з прыходам да ўлады ў Крамлі новага Уладзіміра „Яснага сонейка”, збіральніка „рускіх зямель” адрасталі галовы ў гідры маскоўскага імперыялізму. Захоп часткі Малдовы, захоп часткі Грузіі, цяпер захоп Крыма і іншай часткі Украіны. І чарговы пыл у вочы заходнім „партнёрам” — так (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF