Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

Не забывайце каранёў!

Міра ЛУКША

Сягоння юбілей у вас! — адзначаў у адмысловай песні старэйшы спявацкі калектыў Гарадка і Беласточчыны «Расспяваны Гарадок» на юбілейным бенефісе «Асенняга ліста» (20-годдзе) і капэлы «Хутар» (15-годдзе). У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку ў суботу 4 чэрвеня ўрачыста адсвяткавалі юбілеі гэтых яркіх падляшскіх беларускіх музычных калектываў. Абодва яны сталі маркай беларускай нацыянальнай меншасці не толькі на Гарадоцкай зямлі, але і ва ўсёй Польшчы і нават за мяжой краіны. Падчас бенефісу ўдзельнікі гуртоў прымалі віншаванні і пажаданні ад прадстаўнікоў мясцовых і суседніх улад, дзеячаў культуры і асветы, маладзейшых калег ды шматлюдна сабраных слухачоў. У праграме была мастацкая прэзентацыя няўрымслівых, хоць пасівелых юбіляраў, выступы запрошаных гасцей і калег па творчасці з гміны і калектыву „Верасы» з Вілінава Мельніцкай гміны.

— Яшчэ столькі ж гадоў, а можа і больш, спявайце нам, мы вас любім! — віншаваў усхваляваных дырэктар Гміннага ЦК у Гарадку — Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага Юрка Астапчук. — Дваццаць гадоў пражыць з песняй, каб гэты калектыў існаваў — гэта вельмі цяжкая праца! Таму яшчэ большы гэты юбілей сёння, бо мы ведаем як гэтыя асобы павінны былі цяжка працаваць, каб дайсці да такой гадавіны.

Лідар капэлы «Хутар» Янка Карповіч:

— Каб здароўе толькі, як той казаў, не падвяло. Плануем таксама ўзбагаціць, упрыгожыць выкананне нашых беларускіх песень. Будзем старацца, каб беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF