Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (46)

Ганна КАНДРАЦЮК

Шчасце, што ў палескай сталіцы бізнесу і сексу КаменіКашырскім банкаматы адмовіліся выдаваць грошы. Паўсюдна высвятлялася адно паведамленне: банк не абслугоўвае вашай карты! Інакш, мы раскупілі б усе чарадзейныя тавары цёткі Ніны. Жанчына прывабіла да сябе выглядам. У нас пра такіх цётак кажуць, што яны свойскай гадоўлі.

А можа штось нашаптала, прычаравала.

Яе балотналясны тавар, выкладзены на невысокім падмурку, меў дапамагчы на ўсе балячкі. Сярод бананаў і мандарынаў, якіх прадавалі на суседніх прылаўках, дзівосныя бэткі і зёлкі цёткі Ніны явіліся лакальным рарытэтам і рэліктам пляменназбіральніцкай культуры. Гандлярка дабыла з пакета сохлы грыб, які напамінаў мініяцюрны, складзены парасон, з доўгай белай ножкай. На першы погляд гэта была атрутная воўчая бэтка.

— Гэты грыбок на рэгуляцыю кішак, — заявіла дзелавіта Ніна. — Яго трэба заліць самагонкай, паставіць у цёмным, халодным месцы і пачакаць дзевяць дзён, аж зробіцца настойка. Лякарства трэба піць асцярожна, тры кроплі ў дзень. Пасля трох тыдняў, кішкі пачнуць нармальна працаваць, вернецца смак і ахвотна на гэтыя справы...

У якасці ўзбуджальнага сродку Ніна прапанавала яшчэ свежыя смарчкі.

— Перад тым як сасмажыць, іх трэба адварыць у кіпені.

Як дзейнічаюць рыжыя бэткі, падобныя на мозг бабра?

Каб патлумачыць інтымныя справы, Ніна пакарысталася сельскагаспадарчай паэтыкай:

— Калі накарміць імі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF