Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

У арлянскім Гмінным асяродку культуры

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пра культурныя падзеі расказвае дырэктар ГАК Анна НЕСЦЯРУК.

«Майскія сустрэчы» гэта ўжо трэцяе па чарзе наша мерапрыемства, якое ладзім разам з Цэнтрам адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах. Гэтае мерапрыемства задумаў Ігар Лукашук і добра яно ў нас атрымалася. Сёлета, у нядзелю 22 мая, сабралася шматлікая публіка. Прыехалі калектывы «Баламуткі» з Беластока, «Лянок» і «Жэўжыкі» з БельскаПадляшскага, «Верасы» з Чыжоўскай гміны ды «Арляне», «Малінкі», «Вэрвачкі» і моладзевая група «Фэрмата» з Орлі.

Мяркую, што найважнейшай вартасцю сустрэч з’яўляецца магчымасць арганізавання на месцы рукадзельных і мастацкіх майстаркласаў для дзяцей. Адбываецца таксама кулінарны конкурс на рэгіянальную страву. Нашы гаспадыні нарыхтавалі мяса ў шкляным слоіку, бутэрброды са свойскім хлебам, соленыя агуркі ды шмальчык. А «Васілёчкі» мелі буславы лапы і салодкія рулецікі, спадарыня Вера спякла каравай. Стравы ацэньвала камісія, у якой складзе заўсёды запрошаны госць; сёлета быў ім дырэктар школы з Пуньска. Пасля людзі могуць паспрабаваць тыя прадукты. Былі ўзнагароды — прыборы, неабходныя ў кухні кожнай гаспадыні.

Былі таксама прамацыйныя стэнды, якія ўзбагачалі мерапрыемства. Імпрэза пачалася а 14й гадзіне, а кончылася каля 19й. Мерапрыемства запісалі мы ў гадавы план працы нашага асяродка. Найбольш актыўнымі нашымі творцамі з’яўляюцца Вольга Несцярук, якая сёлета запрэзентавала вышываныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF