Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Карцінкі з пушчанскай глыбінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Старое Ляўкова, як некалі „востраў свабоды” Куба, здаецца цярпець нейкую камунікацыйную блакаду, або як Іран ці Паўночная Карэя нейкія камунікацыйныя санкцыі. Зараз праз вёску курсіруе толькі адзін аўтобус публічнай камунікацыі, які раніцай вывозіць людзей у шырокі свет, значыць у Гайнаўку. Як калісь на прымусовыя работы ў Германію. А вяртацца тым вывезеным то ўжо няма чым. Можа гэта элемент такой малой глабалізацыі, мэтай якой канцэнтрацыя людзей і ўсялякіх іхніх цывілізацыйных здабыткаў у нейкім цэнтральным месцы. Каб у Старое Ляўкова даехаць, напрыклад, з Беластока, то трэба прыехаць у Бандары або на нейкі прыпынак паміж Нарвай і Навасадамі, а адтуль дабірацца тым сродкам перамяшчэння, якім біблейскі Адам падаваўся ад адной яблыні да другой.

У гэты раз стартавым пунктам абраў я прыпынак Кутавая, які на дзяржаўнай мове сродкаў пасажырскай камунікацыі называецца Кутова; амаль як Ляўкова. А адтуль у Крывец. У Крыўцы прыаздобленая запрэжнымі рэквізітамі крама, на якой вывешка, што прадавец зараз вяртаецца... Валакуся далей па крывецкай вуліцы з сумкай перавешанай цераз адно плячо. Па вуліцы праязджаюць побач мяне два мотаролерысты; праехаўшы можа сто метраў заварочваюцца і раўняюцца са мною, цікавячыся ці я часам не спісваю паказанняў электралічыльнікаў...

Надвор’е сонечнае, значыць не вельмі спрыяльнае для пешай вандроўкі па жвіроўках ці асфальтоўках. Бо здараюцца такія месцы ў асфальтавым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF