Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Пралог. Дні славянскай пісьменнасці

Аляксей МАРОЗ

«Пралог. Дні славянскай пісьменнасці» — мерапрыемства, арганізаванае з 22 па 24 мая ў БельскуПадляшскім, адбывалася падчас праваслаўных святкаванняў у гонар св. Мікалая (22 мая) і настаўнікаў славян свсв. Кірылы і Мяфодзія (24 мая). Падчас мерапрыемства ў мяшчанскім доме Музея малой айчыны ў Студзіводах адкрылася Бібліятэка імя айца Рыгора Сасны, асветніка праваслаўя і беларускага гісторыка, які разам з матушкай Антанінай ТроцСасной выдаў многа кніг, заснаваў і вёў Музей бытавой культуры «Бацькаўшчына» ў Рыбалах. Вучнем айца Рыгора, з якім супольна выдаў кнігі, быў Дарафей Фіёнік. Ад айца Рыгора Сасны пераняў ён любоў да мясцовай гісторыі і прагу яе дакументавання ў шматлікіх выданнях. Аб айцу Рыгоры гаварылі дакладчыкі на канферэнцыі, прымеркаванай да 520годдзя выхаду кнігі «Пралог», самай старой захаванай славянскай кнігі з Бельска, якая паўстала ў 1496 годзе.

22 мая ўдзельнікі Дзён славянскай пісьменнасці маліліся ў Міхайлаўскай царкве ў БельскуПадляшскім, падчас святкавання ў гонар св. Мікалая. Пасля абеду каля бельскай ратушы адбыліся кірмаш кніжак, прэзентацыя беларускіх, праваслаўных выданняў, паказ даўняга друкарскага майстэрства. З канцэртам выступілі музычныя калектывы. 23 мая ў Гарадской публічнай бібліятэцы ў БельскуПадляшскім адбылася канферэнцыя, прымеркаваная да 520годдзя выхаду кнігі «Пралог», самай старой захаванай славянскай кнігі з Бельска.

— У ХІІІ стагоддзі ў Бельску (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF