Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Як родная мова выратавала ў дарозе

Ганна КАНДРАЦЮК

Не хачу забыцца пра гэтае здарэнне! Яно падымае на духу і дадае моцы. Гэта здарылася на самай гладкай дарозе. Дакладна, два кіламетры перад Войшкамі, што ў Юхнавецкай гміне. Разам з сяброўкай вярталіся мы з Бельска ў Беласток. Зялёны прынарваўскі краявід, як цудоўны бальзам, супакойваў і застаўляў думаць пра прагрэс і еўрарамонты. Гэта з за новага асфальтавага палатна, якое паклалі на месцы разрэйданай, памятаючай гады вайны, брукаванкі.

І раптам сярод палёў-лугоў наша машына стала дохнуць, дрыгаць, губіць хуткасць. Кончылася паліва...

Неяк пашчасціла па гладкім як шклянка шасэ дакаціцца ў Войшкі. Можа тут хто паратуе!? У магазіне, на пачатку вёскі, нас праінфармавалі, што няма аўтазапраўкі. Дзяўчына, якая самотна тырчала за прылаўкам, не ведала што падказаць: — Nowa, nietutejsza jestem! У сяле, што цягнецца кіламетр, панавала мёртвае абязлюдзенне. Толькі ў канцы мы пабачылі мужыкоў, якія рамантавалі плот. Мая знаёмая з непрыхаванай трывогай спытала, дзе можна дастаць паліва. Але тыя адказалі: — U nas nie ma! І далей майстравалі пры штыкетах. Нават не глянулі ў наш бок. Справа выглядала безнадзейна.

— А можа хто ў вёсцы касілку мае? Можа які запас паліва ў яго будзе? — я рашыла яшчэ штось сказаць. Апускаць рукі ў такой хвіліне — яшчэ большая параза і правал. Я пачала прыгожа прасіць:

— Паратуйце, хлопцы! Мы не ведалі, што так атрымаецца. Хацелі па вашай новай дарозе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF