Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Тэрэса не мяняе імя

Іаанна ЧАБАН

Тэрэса Радзевіч — лаўрэатка шматлікіх конкурсаў паэзіі. Друкавалася, між іншым, у „Студыюм”, „Тыглі культуры”, „Артэрыях”, „Про артэ”, „Нататніку сатырычным”, „Фразе”, „Топасе”. Яе дэбютны том вершаў „Лева строна” стаў лепшай кніжкай 2009 года на Падляшшы і атрымаў Літаратурную прэмію Прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага.

Пра творчасць гэтай несумненна таленавітай паэтэсы ведаюць далёка не ўсе. Праўду кажучы, найбольш па за межамі нашага ваяводства і толькі пяты том яе паэзіі выйдзе друкам у родным Беластоку. У ліку прыхільнікаў таленту спадарыні Радзевіч, між іншым, навуковая працаўніца Універсітэта ў Беластоку доктар Гражына ХарытанюкМіхей. Выкладчыца рашыла распаўсюдзіць творчасць паэтэсы прынамсі сярод студэнтаў паслядыпломнага курса анімацыі чытання, навуковай інфармацыі і бібліятэчнай справы. Тым больш што спадарыня Тэрэса з’яўляецца адной са студэнтак таго ж курса. На зладжанай там аўтарскай сустрэчы паэтэса гаварыла між іншым пра

першыя крокі.

Заўсёды здавалася, што вершы пішуць усе. Свае першыя паэтычныя радкі запісала ў ліцэі на старонках старых дзённікаў. Мілыя ўспаміны. Сур’ёзная творчасць пачалася ў 2002 годзе. Тады за намовай знаёмай пачала публікаваць на сайце „Паэзія польская”. Гэта быў добры, літаратурны варштат з магчымасцю штотыднёвага публікавання і строгай крытыкі чытачоў. Пісала таксама і ў іншыя сайты. Адным падабалася, іншым не. Тэкстаў назбіралася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF