Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

65 гадоў Самаўрадаваму садку № 14 у Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

Гэтае прадшколле ніколі не было толькі навучальнай установай. Гэта асаблівае месца, створанае пакаленнямі настаўнікаўэнтузіястаў, вучнямі і іхнімі бацькамі. Самаўрадавы садок № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку адсвяткаваў юбілей 65годдзя існавання.

Кожная гадавіна злучае мінулае з будучыняй, традыцыі з сучаснасцю, досвед працы з маладосцю. A прадшколле № 14 ніколі не было толькі навучальнай установай. Вакол яго заўсёды збіраліся творчыя, крэатыўныя, патрабавальныя, адкрытыя і адчувальныя на патрэбы дзяцей людзі. І так засталося па сёння.

Прадшколле № 14 з’яўляецца вялікім прыхільнікам ідэі талерантнасці, якая ўказвае напрамак дзеяння, накіраваны на акцэптацыю другіх. Паколькі яго асноўнай мэтай з’яўляецца падтрымка ў развіцці дзяцей, адначасова беручы пад увагу прысутнасць беларускай мовы, перад настаўнікамі стаіць таксама задача ўсведамлення дзецям іхняй этнічнай прыналежнасці да народа. У гэтым прадшколлі выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ажыццяўляецца ў кожную хвіліну: у гульнях, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку.

— Вельмі цешымся, што можам працаваць з дзецьмі, якіх бацькі хочуць культываваць традыцыю дзядоў і прадзедаў, — адзначыла дырэктар садка Луцыя Німяровіч. — Пазнаваць беларускую культуру, спяваць беларускія песні і вучыць дзяцей, каб яны лічылі сябе беларусамі.

Садок № 14 гэта прыгожая гісторыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF