Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

БАС-у 35 (ч.ІІ)

(лук)

Ёсць. „Басовішча” і іншае. 1990 год гэта таксама першы год, калі БАС арганізаваў Фестываль „Басовішча” — самы вялікі і маштабны праект арганізацыі. „Басовішча” з’яўлялася для БАС вызначальным фактарам у дзевяностыя гады. Пераведзена была афіцыйная сядзіба арганізацыі з Варшавы ў Беласток. Спад грамадскай дзейнасці (19911995) абмяжоўваў рэалізацыю ініцыятыў БАС да „Басовішча”, рэйдаў „Бацькаўшчына”, атрасінаў, калядных сустрэч і „купалляў”. Сітуацыя не памянялася і ў наступныя гады. Можна сказаць, што дзевяностыя гады прынеслі пераасэнсаванне ідэі БАС. Калі ў васьмідзясятыя гады студэнтыбеларусы імкнуліся стварыць масавы, палітызаваны рух маладой інтэлігенцыі, у дзевяностыя БАС як арганізацыя стаў платформай рэалізацыі ўласных праектаў нешматлікай групкі студэнтаў. Працягваючы некаторыя праекты з мінулага („Бацькаўшчына”, „купаллі”, атрасіны), грунтуючыся на супрацоўніцтве пры арганізацыі „Басовішча”, беларускія студэнты здаваліся адыходзіць ад планаў ахапіць сваёй арганізацыяй усіх студэнтаў з Беласточчыны. Некаторыя праекты звязаны былі з пэўнымі гурткамі асобаднагодкаў (як, напрыклад, супрацоўніцтва са Задзіночаннем беларускіх студэнтаў з Беларусі пад канец 1990х гадоў), ды не працягваліся іхнімі арганізацыйнымі пераемнікамі. Напрыканцы дзевяностых гадоў назіралася нейкае ажыўленне БАС. Узмацніліся два асяродкі — Беласток ды Варшава, БАС адкрыўся болей на асяроддзе беларускіх эмігрантаў, якія па палітычных прычынах прыбывалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF