Ніва № 24 (3135), 12 чэрвеня 2016 г.

Цягнікі на ўсход

Яўген ВАПА

Вельмі люблю падарожнічаць цягнікамі. З усіх сродкаў транспарту адчуваю там сябе найбольш камфартабельна. А калі ў падарожжы ў саставе цягніка будзе бар, дзе можна смачна перакусіць і выпіць легальна піва, дык зусім добра робіцца і для цела, і душы. Але спажыванне алкаголю, так як і курэнне, абсалютна забаронена на польскіх вакзалах і перонах. У апошнім часе прыйшлося мне пераехаць цягнікамі Польшчу, Чэхію, Аўстрыю і Славенію. У славенскай сталіцы Любляне ў кафейках на чыгуначным вакзале можна сабе каштаваць усе мацнейшыя напіткі, курыць папяросы ці шышу і не быць за гэта пакараным. А п’яных зусім не відаць.

Першае, што сустрэла мяне ў час апошніх падарожжаў, то спазненні цягнікоў. Былі яны толькі ў польскай чыгункі, хаця праз аніякія высокі горы мы не ехалі, як у Аўстрыі ці Славеніі. Проста, нешта не спрацоўвае: а то рамонты дарог, а то тэхнічныя праблемы новых цягнікоў, а то ўкралі электраправады над рэйкамі. Але памаленьку відаць, што ўсё ж такі зруйнаваная гадамі чыгуначная інфраструктура падымаецца з каленяў за еўрапейскія грошы. І чыгуначны транспарт, таварны і пасажырскі, становіцца важным эканамічным фактарам польскай дзяржавы.

Тое аднак, як была зруйнаваная чыгунка пасля 1989 г., аж надта відаць у нас, на Падляшшы, асабліва ў паўднёваўсходняй частцы, дзе пражывае наша беларуская меншасць. Калі чыгунка гэта самы экалагічны транспарт, то неяк не відаць і не чуваць акцый эколагаў, якія б жорстка патрабавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF